Падведзены вынікі конкурса актыўнасцяў

Вернуться назад
107 Просмотров

У красавіку 2021 г. у 14 раз у лясгасах краіны прайшла ўсім вядомая акцыя “Тыдзень лесу”. Адначасова былі аб’яўленыя і конкурсы актыўнасцяў сярод навучальных устаноў краіны. У Пухавіцкім лясгасе акцыя праходзіла вельмі актыўна і маштабна: амаль паўтысячы ўдзельнікаў працавалі на лясных абшарах раёна і высадзілі каля 276 тыс. саджанцаў. Школьнікі раёна з задавальненем прынялі ўдзел у акцыі — завіхаліся не толькі на лесасеках, але і здымалі відэролікі пра свой уклад для адной з намінацый конкурса актыўнасцяў “І слова лес, і слова лёс сугучны ўсё ж невыпадкова”. А 29 мая на апошніх званках прадстаўнікі лясніцтваў, у якіх працавалі дзеці, ўручылі дыпломы і прызы пераможцам конкурсу. Па ўмовах конкурса пераможцы за першае, другое і трэцяе месцы атрымоўвалі дыпломы і каштоўныя падарункі на суммы ў 500, 400 і 300 рублёў адпаведна. Так, з трэцім месцам у конкурсе Блужскую школу віншаваў памочнік ляснічага Блужскага лясніцтва Святлана Аленчык. Дарэчы, піянерская дружына гэтай установы стала адным з пераможцаў конкурса актыўнасцей Міністэрства лясной гаспадаркі. Прыз Міністэрства таксама быў уручаны школьнікам на святочнай лінейцы. Другое месца заняла Зазерская школа, дыпломам і прызамі актывістаў узнагародзіў майстар лесу Рудзенскага лясніцтва Еўсіевіч Максім. Першае месца ў конкурсе відэаролікаў заняла Дубраўская школа. Каб павіншаваць школьнікаў з перамогай у конкурсе, на святочнае мерапрыемства завітаў Кірэчка Павел, памочнік ляснічага Сінчанскага лясніцтва, а ў якасці прыза хутка новай мэбляй папоўніцца кабінет дыфектолага гэтай навучальнай установы.
Адміністрацыя Пухавіцкага лясгаса выказвае шчырую падзяку ўсім удзельнікам акцыі. Да сустрэчы ў наступным годзе!

Забронировать дом охотника