КАБ ЖЫЛА ПАМЯЦЬ…

Вернуться назад
151 Просмотров

Ужо 5 гадоў запар супрацоўнікі Цэнтральнага апарату Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь прыязджаюць у знакавае для пухавічан месц – урочышча Баруслава. Але сталася так не адразу.

Знаходзіцца Баруслава ў лясным фондзе Светлаборскага лясніцтва Пухавіцкага лясгаса і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ад мая 2007 года. Менавіта ў гэтым урочышчы знаходзіцца Брацкая магіла 1941-1944 гг. вёскі Міжрэчча. Аўтар абеліска, устаноўленага ў 1964 годзе ў архітэктурным стылі сацыялістыснага рэалізму, невядомы. Згодна пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці, у гэтым месцы пахаваны 350 мірных жыхароў і партызан брыгад 1-й Мінскай і “Полымя”, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. З 2021  года Рашэннем Пухавіцкага райвыканкама помнік замацаваны за нашай установай у мэтах захаванасці і добраўладкавання. З 2022 года Пухавіцкі лясгас ажыццяўляе ахоўныя абавязкі ў дачыненні да гэтай гістарычнай каштоўнасці. Штогад 8 мая ва ўрочышчы праходзяць мітынгі-рэквіемы с удзелам грамадскіх аб’яднанняў, кіраўніцтва раёна, мясцовых жыхароў, ветеранаў і школьнікаў.

У 2022 годзе гэта мерапрыемства наведала 95-цігадовая Марыя Андросік, якая ў гады акупацыі была партызанскай звязной і выпякала хлеб для народных мсціўцаў.

Святым месцам Баруслава з’яўляецца і для Марыі Есіпёнак. На прыканцы вайны, калі карнікі зганялі мірных жыхароў у гэтыя балоцістыя мясціны, яна, яшэ зусім маленькая дзяўчынка, разам з сяброўкай і са сваёй цёткай змагла ўратавацца пад вялізнай елкай. Фашыст заўважыў, што пад раскідзістымі галінамі нехта хаваецца і выпусціў аўтаматную чаргу ў неба. Цётка Марыі заціснула рот дзяўчынкам, каб тыя не выдалі сваю прысутнасць. Так, яны адзіныя засталіся жыць…

Да гэтага часу жыве ў вёсцы Пухавічы Аляксандр Есіпёнак, які доўгі час працаваў лесніком у Пухавіцкім лясніцтве. Аляксандр Яхімавіч нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Міжрэчча. У час вайны ён быў вязнем Пухавіцкага гета, з якога яго сям’і ўдалося збегчы. У памяці Аляксандра Яхімавіча таксама застаўся эпізод, як ён жыў у лесе пад Баруславам у партызанскім атрадзе.

За гэты час зроблена не мала. Шлях да помніка па лесе складае прыкладна 7 км, і ўсё гэта, ў асноўным, - балоцістыя мясціны. Не кожны аўтатранспарт адолее такія дарожныя складанасці. Таму ў першую чаргу лясгас добраўпарадкаваў лясную дарогу: уся працягласць яе была добра падсыпана пяском і жвірам, а кожную вясну ажыццяўляецца абавязковае грэйдараванне. Вясной і восенню ўдзельнікі акцый “Чысты лес”, “Тыдзень леса”, “Лес! Дабро! Парадак!”, якія праводзіць Мінлясгас, прыбіраюць магілы, беляць бардзюры, зграбаюць лісце. З 2021 года негалоснае шэфства над помнікам узялі супрацоўнікі Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь. Кожную акцыю яны прыязджаюць у Баруслава, каб не толькі ўнесці свой уклад, але і каб ушанаваць памяць загінуўшых. З іх удзелам неаднойчы была адрамантавана і пакрашана агароджа помніка. У 2022 годзе закладзена рабінавая Алея подзвігаў. У 2024 годзе заменены дах зямлянкі і пасаджана Знакавае дрэва, пад якім змаглі ўратавацца сведкі тых часоў. У 2025 усталяваны дадатковыя стол і лаўкі для ўдзельнікаў мітынга і побач высаджаны лясныя культуры. У 2026 усталявана яшчэ 4 лаўкі і таксама высаджаны лясный культуры бярозы.

Якое шчасце, ўсведамляць сёння, што мы памятаем і беражом гэту памяць для сваіх дзяцей і ўнукаў! Якое шчасце, дакранацца справамі да гэтых былых падзей і святых мясцін! І няхай гэтак будзе заўсёды…каб жыла памяць!

 

Забронировать дом охотника