У заключны дзень акцыі «Тыдзень лесу-2021» у Блужскім лясніцтве маладыя культуры высадзілі школьнікі з Мар’інагорская гімназіі, Блужскай школы, члены РА ОО БРСМ

Пасадку ў Амельнянскім лясніцтве сёння здзейснілі супрацоўнікі Аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама

Не абышлося і без удзелу моладзі ў апошні дзень акцыі. У Пухавіцкім лясніцтве двухгадовую сасну высадзілі студэнты юрфака БДУ і Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага коледжа

Супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта, мытняў Мінскага рэгіёну і РУП «Белмытсэрвіс» прынялі ўдзел а акцыі «Тыдзень лесу-2021» у Рудзенскім лясніцтвеНатхняльныя словы да удзельнікаў акцыі прагучалі ад намесніка міністра лясной гаспадаркі Крэча У.І.

Цэнтральны апарат Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь разам са старшынёй Дзмітрыем Гарой высаджвалі маладыя саджанцы на тэрыторыі Рудзенскага лясніцтва Пухавіцкага лясгаса

А гэты фотаздымак, прысвечаны апошняму дню акцыі «Тыдзень лесу-2021», хочацца назваць так — «Апошні акорд». На здымку — дзьве Мікалаеўны: адна Ірына, а другая Жанна, — жыхаркі вёскі Светлы Бор. Яны не засталіся ўбаку ад акцыі і ў якасці добраахвотнікаў сёння працавалі ў Светлаборскім лясніцтве. Кожнай па 65 год!Калі запыталіся ў іх, навошта вам гэта? Адказ быў відавочным: — мы пакідаем гэта дзецям, мы пакідаем свой след… ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ УСІМ УДЗЕЛЬНІКАМ АКЦЫІ!!!Вы пасадзілі лес для нашчадкаў, вы пакінулі свой след…P.S. Усяго за Тыдзень лесу ў Пухавіцкім лясгасе ў якасці валанцёраў удзел у акцыі прынялі каля 500 чалавек