На высокім узроўні прайшоў сёлета традыцыйны рэспубліканскі футбольны турнір на прызы заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь А.І. Усенкі.

Удзельнічала 11 каманд з Салігорска, Дзяржынска, Гродна, Мозыра і іншых гарадоў.

Наш раён прадставіла каманда Вецярэвіцкага сельсавета, за якую дружна «хварэла» группа падтрымкiз Вецярэвiцкага,  Шацкага ляснiцтвау, i наогул нашага лясгаса. Упершыню на нашым полі выступілі пяціразовыя чэмпіёны свету — зборная каманда Беларусі сярод слабабачачых спартсменаў, якую трэніруе А.І. Усенка.

Перамогу па выніках матчаў атрымала зборная каманда Беларусі. Другое месца — у каманды Салігорска, трэнер якой быў названы лепшым. Трэцяе занялі дзяржынцы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і медалямі.

Нягледзячы на тое, што гаспадары турніру на п’едэстал не трапілі, тым не менш, прыемна, што пухаўчане ў сваёй групе згулялі з камандай-лідарам унічыю.