У мэтах выканання Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь  на 2018-2020 гады пад знакам Года малой Радзімы, зацверджанай пастановай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2018 №547, а таксама з мэтай захавання і памнажэння лясоў рэспублікі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных пытанняў у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў у перыяд з 13 па 20 красавіка 2019 на тэрыторыі лясного фонду нашага раёна пройдзе самаахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2019», прысвечаная Году малой Радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас правядзення акцыі будзе вызначаны аб’ём працы, усе ўдзельнікі акцыі будуць забяспечаны патрэбным інвентаром, пасадкавым матэрыялам.

Запрашаем усіх неабыякавых прыняць удзел у акцыі. Для ўзгаднення ўдзелу ў самаахвотнай акцыі на тэрыторыі ляснога фонду Пухавіцкага раёна трэба звярнуцца ў лясгас па тэл.: 80171345349, 80298715564, 80293715564 (Вольга Уладзіміраўна) альбо у бліжэйшае лясніцтва.