З нейкім асаблівым пачуццём успаміню мінулыя “Тыдні лесу” і рыхтуюся да будучага, ужо трэццяга за сваю працу ў лясгасе. “Тыдзень лесу”  добраахвотная рэспубліканская акцыя і ў гэтым годзе, як вядома, прысвечаная Году малой Радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджанных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў. Пачуццё асаблівае, таму што ведаю, што мэта гэтага мерапрыемства не толькі аднаўленне лясоў, але і таму што прысутнічае у гэтым дзействе больш глабальны сэнс – прыцягнуць увагу грамадскасці, далучыць неабыякавых да гэтай справы, папулярызаваць сярод шырокіх колаў. Вельмі сімавлічна тое, што ў гэтым годзе тэматыка акцыі стала сугучнай з аб’яўленым Годам малой Радзімы ў нашай краіне. Кожнае наведванне малой Радзімы шчыміць у сэрцы і аддае пяшчотнымі ўспамінамі дзяцінства ў кожнага з нас. І як жа добра, калі выпадае нагода наведваць ізноў свае родныя вёску ці горад з такой значнай і нават патрыятычнай справай! Так, спраўдная любоў да малой Радзімы знаходзіць дзейснае адлюстраванне. Таму ведаю, што пачуцці ў апантаных арганізатараў пад час правядення акцыі самыя светлыя і поўныя шчырых спадзяванняў на водгук неабыякавых людзей…
Акцыя “Тыдзень лесу-2018” у ДЛГУ “Пухавіцкі лясгас” (напэўна, у адзіных па ўсёй рэспубліцы) стартавала значна раней вызначанага часу негледзячы нават на невельмі спрыяльныя каляндарныя ўмовы. Так супала, што 31 сакавіка ў нашым раёне праходзіў суботнік па добрауладкаванню, а Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў вырашыў прынесці карысць з дапамогай пасадкі лясных культур у Сінчанскім лясніцтве. Пад непасрэдным кіраўніцтвам дырэктара лясгаса Ракіцкага А.А. і ляснічага Шкатулы А.С. мясцовыя дэпутаты на чале са старшынёй Прановічам Аляксандрам Васільевічам і старшынёй райвыканкама Ленкаўцом Сяргеем Дзмітрыевічам, узброенныя мячамі і саджанцамі, зладзілі сваю талаку. Удзельнікі прызналіся, што шмат неадназначных і яркіх эмоцый пакінула гэтая справа ў іх сэрцах.

Пухавіцкі раёны Савет дэпутатаў з дырэктарам лясгаса Ракіцкім А.А. на пасадцы ў Сінчанскім лясніцтве

А найдалей увесь “Тыдзень лесу-2018” у Пухавіцкім лясгасе праходзіў па зацверджаным плане. Усяго было запланавана каля 102 га пасадак лясных культур, з іх каля 20 га дапаўненняў, звыш 40 га пасадак на лесасеках ДЛГУ «Любанскі лясгас».
19 красавіка на запрашэнне прыняць удзел у акцыі адгукнуліся сапраўдныя мужчыны, у мінулым афіцэры — прадстаўнікі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» пад кіраўніцтвам старшыні аб’яднання Казака Аляксандра Віктаравіча, ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і актывісты раёнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. Працавлі паплечнікі на тэрыторыі Пухавіцкага лясніцтва уздоўж трасы М5, ствараючы лясныя культуры. «Людзі сталага веку, а працуюць з маладым запалам і вельмі акурат», — так ацаніў іх працу ляснічы Пухавіцкага лясніцтва Клімашэўскі Д.А.


Прадстаўнікі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і актывісты раёнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі

20 красавіка ўдзел у мерапрыемстве узялі працаўнікі Газазабеспячэння Пухавіцкага раёна філіяла “Слуцкгаз” РУП “Мінскаблгаз”. Хлопцы і дзяўчаты з вялікім задавальненнем пасадзілі двухгадовыя сосны на падрыхтаванай глебе на плошчы 1,5 га ў Скрыльскім лясніцтве пад чулым кіраўніцтвам майстра лесу Бельскга С.В.


Газазабеспячэнне Пухавіцкага раёна філіяла “Слуцкгаз” РУП “Мінскаблгаз” прымае актыўны ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу-2018»

Увесь тыдзень працаўнікі лясгаса добрасумлена завіхаліся на лесасеках у сваіх лясніцтвах. Кожны рабіў сваю працу, уносячы сваю рэшту ў агульную справу.
Самым насычаным выдаўся апошні дзень акцыі. На малую Радзіму завіталі старшыня Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Шумскі Юры Іванавіч разам са ваімі падапечнымі. Юры Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Міжрэчча Пухавіцкага раёна і ў гэты дзень займаўся добрауладкаваннем брацкай магілы ва ўрочышчы Баруслава на тэрыторыі лясфонда Светлаборскага лясніцтва, паплечнікі ж таварыства стваралі лясныя культуры ў Пухавіцкім лясніцтве. Юры Іванавіч прызнаўся, што быў вельмі рады прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, тым больш, што за плячыма вялікі вопыт гаспадарання ў лясных абшарах Бярэзінскага лясгаса: «Родныя мясціны, аблазіў тут усё… Добрая справа, годная!»


Супрацоўнікі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» з галоўным ляснічым Кузняцовым С.В., ляснічым Пухавіцкага лясніцтва Клімашэўскім Д.А.

Таксама ва ўрочышча Баруслава на акцыю «Тыдзень лесу-2018» і адначасова Рэспубліканскі суботнік наведваўся наш зямляк, пісьменнік і краязнаўца Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, цяперашні міністр інфармацыі нашай краіны. Аляксандр Мікалаевіч таксама нарадзіўся ў Пухавіцкім раёне ў вёсцы Зацітава Слабада, таму і добра ведае гэтыя партызанскія сцежкі; шмат яго прац прысвечаны даследванню краязнаўства Пухавіччыны. Побач з міністрам інфармацыі працавалі старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Васільевіч Прановіч.


Злева на права: старшыня Пухавіцкага  раённага Савета дэпутатаў Прановіч А.В.,міністр інфармацыі Карлюкевіч А.М., ляснічы Светлаборскага лясніцтва Фанзель П.С., галоўны ляснічы Кузняцоў С.В., старшыня РДГА «БТПіР» Шумскі Ю.І., старшыня ЖКГ Пухавіцкага райвынкама Кучко І.В.

Ужо трэці год запар на акцыю да нас прыязджаюць будучыя юрысты: студэнты юрыдычнага факультэта УА «БДУ». Актыўныя навучэнцы БДУ неабыякава ставяцца да справы пасадкі лясных культур, ды і самой акцыі «Тыдзень лесу» наогул, таму з вялікім задавальненнем прымаюць у ёй удзел.


Студэнты юрыдычнага факультэтв БДУ з з галоўным ляснічым Кузняцовым С.В., ляснічым Пухавіцкага лясніцтва Клімашэўскім Д.А.

Рыхтуючы гэты тэкст, успамінаю і пракручваю ў галаве мінулыя падзеі тыдня: цікавыя і пазітыўныя моманты, вясёлых і маральна задаволенных удзельнікаў акцыі, складанасці і нечаканасці пад час падрыхтоўкі, куды ж без іх… І ведаеце, усцешна так на душы ад таго, што здолелі, адсадзілі, далі пачатак новаму жыццю будучага лесу, будучых гаёў і бароў нашай краіны…
Званок, у трубку вітаецца малады дзявочы голас: «Добры дзень! Вас турбуе Пухавіцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ», Аляксандра… Ведаем, што «Тыдзень лесу» скончыўся… не паспелі… але мы хочам, мы павінны пасадзіць лес!…»
І менавіта пасля такіх слоў, хочацца працаваць далей, хочацца «ствараць лес». І не важна, колькі будзе доўжыцца гэтая справа — тыдзень, два і болей. Галоўнае — мы павінны пасадзіць лес.

Намеснік дырэктара

па ідэалагічнай працы Камароўская В.У.