У Год гістарычнай памяці

Вельмі значнымі ў Год гістарычнай памяці з’яўляюцца мерапрыемствы па ўладкаванню помнікаў Вялікай Айчынная вайны. Наша ўстанова ніколі не застаецца ў баку ад такіх акцый. Вось і ў гэты раз на пярэдадні святкавання 77 угодзінаў Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі работнікамі Пухавіцкага лясгаса сумесна з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, вучнямі мясцовых школ і ветэранамі Пухавіцкага раёна была закладзена Алея подзвігаў з маладых саджанцаў рабіны на месцы пахавання партызан і мясцовых жыхароў ва ўрочышчы Баруслава. Месца гэтае знаходзіцца ў 7 км на паўночным усходзе ад вёскі Міжрэчча Пухавіцкага раёна. Тут, у 20 магілах спачываюць рэшткі  больш за 350 партызан брыгад “Полымя” і “1-ай Мінскай”, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашыстскімі захопнікамі ў 1941-1944 гг.

Няхай чырвоныя гронкі рабін цяпер назаўсёды будуць напамінам нам, жывым, аб подзвігу нашых вечных Герояў. Подзвігу — ў імя жыцця…